Міліцыя пасля ператрусу ў офісе забрала з сабой аператара “Белсата”

Міліцыя пасля ператрусу ў офісе забрала з сабой аператара “Белсата”

Скончыўся ператрус у офісе тэлеканала “Белсат” па Кастрычніцкай вуліцы ў Мінску. Як паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі, адтуль вынеслі камп’ютарную тэхніку. Таксама міліцыянеры забралі з сабой аператара “Белсата” Аляксандра Любянчука (ён, дарэчы, мае афіцыйную акрэдытацыю МЗС). У той момант, калі прыйшлі праваахоўнікі, у памяшканні быў толькі ён адзін.

Нагадаем, як паведаміла сталічная міліцыя, ператрусы праводзіліся “па факце незаконнага выкарыстання таварнага знаку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі