Міліцыя патлумачыла, ці можна купацца ў фантанах
Не рызыкуйце / Onliner.by
Напярэдадні прыходу ў Беларусь вельмі моцнай спёкі магілёўскі тэлеканал вырашыў спытаць УУС пра тое, ці ёсць адказнасць за купанне ў фантанах.
Ва Магілёўскім УУС адказалі вось што: асобна ў КаАП няма артыкула "купанне ў фантанах". То бок, толькі за гэта пакараць нібыта не могуць.
Але калі пры такім "купанні" ёсць "хуліганскія выхадкі" ці чалавек, напрыклад, нападпітку, тады яго пакараюць. Фактычна, трактоўка можа быць занадта шырокай, бо "хуліганствам" у сучаснай Беларусі называюць увогуле любыя паводзіны, якія не падабаюцца супрацоўнікам сілавых органаў. Так што лепш не рызыкуйце. І, дарэчы, такія "працэдуры" могуць быць небяспечнымі для здароўя, бо вада ў фантанах не надта чыстая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.