У нядзелю ў Беларусі будзе да +35°С
У такое надвор'е на сонцы лепш не з'яўляцца / sputnik.by
Днём 16 ліпеня на большай частцы Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне + 30 +34°C, па Брэсцкай вобласці месцамі + 35°C.
Па Мінскай вобласці днём 16 ліпеня максімальная тэмпература паветра дасягне + 30 + 33°С. Па Мінску максімум складзе +30 +31°С.
У такое надвор'е павышаецца небяспека гібелі людзей на вадзе і негатыўныя наступствы спякоты. МНС падрыхтавала мапу неспрыяльных з'яў:
У такое надвор'е павышаецца верагоднасць цеплавых удараў. Таксама могуць быць перабоі падачы электрычнасці, дэфармацыя асфальту, высокая пажаранебяспека.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.