Міліцыя прывозіла хлопца з бензапілой у МІТСО (фотафакт)

Міліцыя прывозіла хлопца з бензапілой у МІТСО (фотафакт)

Міліцыя сёння прывозіла ва ўніверсітэт “МІТСО” падазнаванага ў нападзе на ГЦ “Еўропа” Уладзіслава К. Пра гэта парталу TUT.by паведамілі студэнты навучальнай установы.

Па іх словах, каля 9.20 пасля першай пары. Дзеля гэтага быў зачынены галоўны корпус універсітэта і студэнтаў туды не пускалі. Відавочцы кажуць, што Улад ішоў, апусціўшы галаву, а за ім ішлі людзі ў чорным.

Студэнты мяркуюць, што мог праводзіцца нейкі следчы эксперымент. Хлопец паводзіўся спакойна, у руках трымаў папяровую сякеру. Спачатку ён увайшоў у курылку, дзе звычайна збіраецца шмат людзей. Потым яго павялі ў шостую аўдыторыю. Там у суботу ў групе Улада павінны былі праходзіць заняткі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі