Міліцыя са стралянінай ганялася за чарговым «менцюком»
Міліцыянты ў Паўночным мікрараёне Баранавічаў толькі з дапамогаю страляніны здолелі затрымаць п'янага кіроўцу. Супрацоўнік ДАІ заўважыў «Опель», які рухаўся няроўна. На патрабаванне спыніцца кіроўца адрэагаваў павышэннем хуткасці.
Інспектар Юрый Скапец пагнаўся за аўто, якое развіло хуткасць да 140 км/г. Да пагоні падключыліся супрацоўнікі Дэпартаменту аховы. Пагоня працягвалася па горадзе, потым па аўтастрадзе і пасялковай дарозе. Давялося абстраляць машыну па колах. Кіроўца аштрафаваны на 2 млн 280 тыс. рублёў.