Міліцыя выкрыла падпольны "аўтазаводзік"

На аб’ёмы невялікага заводзіка хапіла б дэталяў да аўтамабіля “МАЗ”, скрадзеных з Баранавіцкага аўтаагрэгатнага заводу і схаваных у прыватным гаражы. Супрацоўнікі міліцыі высачылі машыну, якая вывозіла з завода скрадзеныя дэталі. Каля гаражоў міліцыянты затрымалі аўто і знайшлі ў ім 50 аўтаамартызатараў на 3 млн. рублёў. У гаражы міліцыянты знайшлі склад запчастак на 150 млн. рублёў. Распачатая крымінальная справа.

Іван Юрашчык, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі