Міліцыянты затрымалі ваеннага камісара Чэрвеньскага раёна

Як паведамляе "Ежедневник", ён прапаноўваў за хабар стаць удзельнікам прывабнага долевага будаўніцтва, якое здзяйснялася з дзяржпадтрымкай і па сацыяльных расцэнках. Падчас расследавання высветлілася, што ваенкам разам са сваёй сваячкай-галоўным бухгалтарам "Мінскбуду" прыдумалі схемы крадзяжу фінансавых сродкаў гэтага дзяржаўнага вытворчага аб'яднання. Па справе праходзіць і менеджар прыватнай будаўнічай кампаніі.



Следчы камітэт выставіў былой галоўнай бухгалтарцы абвінавачванні адразу па некалькіх крымінальных артыкулах.
 

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі