Мілінкевіч бярэ паўзу перад выбарамі

Аляксандр Мілінкевіч вызначыцца з удзелам у выбарах у дзень абвяшчэння даты іх правядзення. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік лідэра руху "За свабоду" Юры Губарэвіч:
Губарэвіч: "3 траўня, калі адбывалася прэзентацыя выбарчай праграмы Аляксандра Мілінкевіча, ён адной з умоваў удзелу ў выбарах агучыў наяўнасць зменаў у выбарчым заканадаўстве, якія б гарантавалі дэмакратычнасць і празрыстасць падліку галасоў. А менавіта, маецца на ўвазе допуск і ўдзел прадстаўнікоў кандыдата ў выбарчай камісіі”.

Рашэнне пра ўдзел Мілінкевіча ў выбарах будзе прымацца з улікам гэтай умовы. А таксама, кажа Губарэвіч, з улікам сітуацыі, якая складзецца ў краіне ў дзень абвяшчэння даты выбараў.

Нагадаем, раней ужо агучваліся прагнозы, што Мілінкевіч адмовіцца ад выстаўлення сваёй кандыдатуры ў прэзідэнцкай гонцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі