Мілінкевіч сустрэўся са старшынёй Еўрапарламента і запрасіў яго ў Беларусь
Аляксандр Мілінкевіч у мінулую суботу сустрэўся ў Польшчы са старшынёй Еўрапарламента Ежы Бузэкам.
Палітыкі абмеркавалі эканамічную і палітычную сітуацыю ў Беларусі, пытанні правоў чалавека, палітычных вязняў, стан СМІ і грамадзянскай супольнасці, праблемы рэгістрацыі палітычных партый і арганізацый, а таксама перспектывы супрацоўніцтва беларускіх праеўрапейскіх сіл з Еўрапарламентам.
Аляксандр Мілінкевіч распавёў пра мэты, задачы і падрыхтоўку да Беларускага Еўрапейскага Форуму.
Ён таксама запрасіў Ежы Бузэка на Форум у якасці ганаровага замежнага госця, перадае сайт лідэра руху “За Свабоду”.