Мінаблвыканкам шукае новага кіраўніка “Барысаўдрэва”
Мінскія абласныя ўлады шукаюць кандыдатаў на пасаду генеральнага дырэктара ААТ “Барысаўдрэў”. Адпаведная вакансія з’явілася на сайце Мінаблвыканкама ў спісе пасадаў кіраўнікоў.
Прадпрыемства стала вядомым на ўсю страну адносна нядаўнім фінансавым скандалам: у мадэрнізацыю ўклалі болей за сто мільёнаў еўра, аднак выніку гэта не прынесла, нагадвае TUT.by. У лістападзе 2013 года за правал мадэрнізацыі завода з пасадаў знялі высокіх чыноўнікаў — намесніка кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Андрэя Тура і кіраўніка Мінскай вобласці Барыса Батуру.
У сакавіку 2014 года быў арыштаваны генеральны дырэктар ААТ “Барысаўдрэў” Уладзімір Мальцаў. Пазней яго асудзілі на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі за “злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі”. У ліпені 2015 года Мальцаў выйшаў на волю па амністыі.
Затым прадпрыемства ачоліў Аляксандр Елсукоў, былы галоўны інжынер фабрыкі “Барымак”, але даволі хутка ён пакінуў гэтую пасаду па стане здароўя. Пасля яго абавязкі гендырэктара “Барысаўдрэва” выконваў фінансіст Генадзь Сысоеў — цяпер ён на пасадзе першага намесніка генеральнага дырэктара.
“Барысаўдрэў” мае сур’ёзныя фінансавыя праблемы : напрыклад, па стане на 1 лютага прадпрыемства было ў спісе даўжнікоў па падатках, зборах (пошлінах) і пенях.