Мінадукацыі прапануе пачынаць факультатывы і класную гадзіну ў 8.00

Мінадукацыі прапануе пачынаць факультатывы і класную гадзіну ў 8.00

Міністэрства адукацыі Беларусі лічыць, што ў школе аптымальна пачынаць урокі ў 9.00, а факультатывы і класную гадзіну — у 8.00. Пра гэта падчас онлайн-канферэнцыі ў Белтэлерадыёкампаніі заявіла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі міністэрства Святлана Уклейка. Паводле яе слоў, пачатак урокаў а 9-й гадзіне прынясе толькі плюсы. Напрыклад, класны кіраўнік зможа правесці яшчэ да іх пачатку класную гадзіну.

“Можна прыйсці на факультатыўныя заняткі, — гаворыць чыноўніца. — Той, хто іх не наведвае, прыйдзе ў школу да 9.00".

Святлана Уклейка кажа, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе не столькі пра змену часу пачатку заняткаў, колькі пра тое, каб рацыянальна скласці расклад і ўнутры школы правільна пераразмеркаваць заняткі. “Цяпер задача кіраўнікоў устаноў адукацыі — паглядзець на ўсё вельмі ўважліва і пралічыць, як арганізаваць працэс, зыходзячы з магчымасцяў установы”, — кажа прадстаўніца Мінадукацыі. Яна адзначае, што кіраўнікі школ павінны падумаць, каб ад новаўвядзення не пацярпелі дзеці, якія вучацца ў другую змену.

Як вядома, першым агучыў прапанову пачынаць заняткі ў школах а 9-й гадзіне Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць, што гэта спрыяльна адаб’ецца на здароўі дзяцей. Праўда, пасля прызнаўся, што яго малодшы сын Мікалай з гэтым не згодны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі