Мінчанка, якая выкінула 3-гадовага сына, папрасіла сабе смяротную кару

Жанчына, якую судзяць за забойства трохгадовага сына, папрасіла сабе смяротнае пакаранне, перадае БЕЛТА.

Жанчына кажа, што ўсё адно раней ці пазней скончыць жыццё самагубствам. Яна рабіла такія спробы яшчэ да цяжарнасці. Мінчанка дадала, што цяпер яна б не выкінула сваё дзіця з 12-га паверха.

У сваю чаргу, суддзя адзначыў, што ў Беларусі смяротная кара не ўжываецца да жанчын.

Нагадаем, што ў Мінскім гарадскім судзе ідзе працэс над 34-гадовай мінчанкай, якая 28 студзеня выкінула свайго трохгадовага сына з 12-га паверху дома. Перад гэтым яна напаіла сына алкаголем і напілася сама. Да такога ўчынку жанчыну падштурхнула неўладкаванасць у асабістым жыцці і цяжкое матэрыяльнае становішча.

У Мінску 3-гадовае дзіця выкінулі з балкона 12-га паверху

Сёння пачнецца суд над мінчанкай, якая выкінула з акна 3-гадовага сына

Перад тым як скінуць сына з 12-га паверху, мінчанка напаіла яго алкаголем

Фота — allby.tv, tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі