Мінчанка, якая выкінула 3-гадовага сына, два месяцы была без заробку

На судзе над мінчанкай, якая выкінула з 12-га паверху свайго трохгадовага сына, высветліліся падрабязнасці трагедыі. Інна Зубовіч працавала памочнікам выхавацелькі ў дзіцячым садку.

Сына яна выхоўвала адна. Бацька хлопчыка выпіваў. І калі сыну быў адзін месяц, Інна выставіла мужчыну з дома.  

Як піша nn.by, пасля нараджэння дзіцяці жанчына пазычыла ў сяброўкі 4,5 млн рублёў на ложак і вазочак. Вяртаць грошы яна абяцала доларамі — у 2011-м гэта была 1000 долараў. Але вярнуць пазыку жанчына не здолела і праз тры гады.

У 2014-м Зубовіч пайшла працаваць у садок. У верасні ёй памылкова налічылі шмат грошай, якімі жанчына скарысталася. На працы вырашылі, што будуць вылічваць гэтыя лішнія грошы з яе заробку. Таму за снежань і студзень яна нічога не атрымала на рукі. Гэта і падштурхнула мінчанку задумацца пра суіцыд.

Перад тым як скінуць сына з 12-га паверху, мінчанка напаіла яго алкаголем

Мінчанка, якая выкінула 3-гадовага сына, папрасіла сабе смяротную кару

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі