Пракурор папрасіла для жанчыны, якая выкінула ў акно дзіця, 25 гадоў

У пятніцу, 29 траўня, у Мінскім гарадскім судзе працягнуўся гучны працэс над 34-гадовай жанчынай, якая выкінула ў акно свайго трохгадовага сына. Пракурор папрасіла асудзіць яе на 25 гадоў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, інфармуе БЕЛТА.

Дзяржаўны абвінаваўца адзначыла, што з паказанняў сведкаў вядома: абвінавачаная не хацела належным чынам выконваць бацькоўскія абавязкі і прыкладаць высілкі для выплаты далгоў. Пракурор лічыць, што жанчына мела намер пазбавіць жыцця свайго сына, паколькі спланавала свае дзеянні, падманным шляхам напаіла дзіця алкаголем. Паводле яе слоў, віна абвінавачанай даказаная цалкам.

Жанчына папрасіла сабе смяротнае пакаранне, але суддзя адзначыў, што ў Беларусі смяротная кара не ўжываецца да жанчын. Прысуд будзе агучаны 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей.

Нагадаем, трагічнае здарэнне адбылося 28 студзеня на вуліцы Адзінцова ў Фрунзенскім раёне. Жанчына выкінула свайго трохгадовага сына з 12-га паверху дома (сама яна перадумала скакаць у акно). Перад гэтым яна напаіла сына алкаголем і напілася сама. Дзіця памерла па дарозе ў лякарню. Па словах жанчыны, да такога ўчынку яе падштурхнула неўладкаванасць у асабістым жыцці і цяжкое матэрыяльнае становішча.

У Мінску 3-гадовае дзіця выкінулі з балкона 12-га паверху

Перад тым як скінуць сына з 12-га паверху, мінчанка напаіла яго алкаголем

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі