Перад тым як скінуць сына з 12-га паверху, мінчанка напаіла яго алкаголем

У Мінскім гарадскім судзе ідзе працэс над жанчынай, якая забіла свайго трохгадовага сына, скінуўшы яго з 12-га паверха дома на вуліцы Адзінцова. Пасля абвяшчэння абвінавачання мінчанка цалкам прызнала сваю віну, перадае БелаПАН. Слухаючы дзяржабвінаваўцу, жанчына плакала.

Пракурор паведаміў, што 28 студзеня 2015 года на працягу дня жанчына напаіла свайго трохгадовага сына да такой ступені, што ў яго крыві экспертыза выявіла 1,9 праміле алкаголю. Каля 19.20 жанчына паднялася разам з дзіцем на агульны балкон 12-га паверху свайго дома і скінула дзіця. Хлопчык зваліўся на брылёк пад'езда, атрымаў мноства цяжкіх траўмаў і праз нейкі час памёр у дзіцячай лякарні. Сама жанчына таксама меркавала учыніць самагубства, але не давяршыла задуманае.

Абвінавачаная і яе абарона заявілі хадайніцтва, каб справа слухалася ў закрытым рэжыме. Абвінавачаная мінчанка заявіла, што ёй вельмі цяжка, і папрасіла суд слухаць справу без пабочных людзей.

Але суд адхіліў хадайніцтва, бо не знайшоў законных падставаў: у матэрыялах справы няма ні дэталяў інтымнага жыцця абвінавачанай, ні дзяржаўных сакрэтаў.

Жанчыну вінавацяць у забойстве заведама малалетняга, які знаходзіўся ў бездапаможным стане.

У Мінску 3-гадовае дзіця выкінулі з балкона 12-га паверху

Сёння пачнецца суд над мінчанкай, якая выкінула з акна 3-гадовага сына

Фота — naviny.by, tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі