Мінчанку траўмавала снегам, які зваліўся з даху крамы

Мінчанку траўмавала снегам, які зваліўся з даху крамы

У Мінску мокры снег з даху крамы зваліўся на жанчыну, якая атрымала траўмы. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, здарэнне адбылося на вуліцы Прытыцкага зранку 3 сакавіка. Мокры снег зваліўся з выступу будынка паміж трэцім і чацвёртым паверхам на 53-гадовую мінчанку, якая праходзіла міма. Жанчыну шпіталізавалі са страсеннем галаўнога мозгу і ўшыбам левага пляча.

Дэмбоўскі кажа, што ратавальнікі нагадваюць арганізацыям, што неабходна своечасова чысціць стрэхі ад снегу. На жаль, гэта зрабілі не ўсе. І калі пачалося пацяпленне, снег пачаў інтэнсіўна таяць. Ён заклікаў правесці работы па ачыстцы дахаў як мага хутчэй, а грамадзян — быць асабліва ўважлівымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі