Мінчук абараніў тытул абсалютнага чэмпіёна свету па тайскім боксе
Мінчук Дзмітры Шакута абараніў тытул абсалютнага чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў па папулярнай версіі тайскага боксу К-1 MAX у вагавай катэгорыі да 77 кілаграмаў. Турнір праходзіў на найбуйнейшай у Еўропе арэне Laszlo Papp Arene у Венгрыі. Як адзначае "Прессбол", у пяціраўндавым паядынку сталічны баец адолеў француза Грэгары Чопліна. Такім чынам, ён стаў 14-разовым чэмпіёнам свету.
Наступны турнір у Дзмітрыя ў верасні. У Казані мінчук выступіць у фінале спаборніцтваў па версіі ТNА на Кубак Tatneft arena.
Наступны турнір у Дзмітрыя ў верасні. У Казані мінчук выступіць у фінале спаборніцтваў па версіі ТNА на Кубак Tatneft arena.