Мінчукі: Мы падалі ў ліфце з 11-га паверха. "Белліфт": Не падзенне, а тармажэнне

Мінчукі: Мы падалі ў ліфце з 11-га паверха. "Белліфт": Не падзенне, а тармажэнне

Незвычайнае здарэнне адбылося на выходных у мінскім раёне Лебядзіны. Як піша onliner.by, мінчук Сяргей і брат яго жонкі Канстанцін падымаліся ў ліфце ў новабудоўлі. Ліфт даехаў да 11-га паверха, і раптам маладыя людзі адчулі, што кабіна сышла ў іх з-пад ног. Мужчыны кажуць, што падзенне было нядоўгім — 1-2 метры.

Мінчукі спрабавалі выклікаць дыспетчара, але гэтая сувязь не працавала. Потым, па іх словах, пачало ўключацца і выключацца святло, а кабіна заторгалася. Мужчыны нават выклікалі праз мабільнік ратавальнікаў.

Пакуль даехалі ратавальнікі, мінчукоў выпусціў ліфцёр на 10-м паверсе. Мужчыны выклікалі міліцыю і хуткую, каб зафіксаваць здарэнне. У Канcтанціна медыкі зафіксавалі гіпертанічны крыз, ціск быў 210 на 120.

Мінчукі хочуць дайсці да суда, каб даказаць, што новыя ліфты патэнцыйна небяспечныя.

У сваю чаргу намеснік галоўнага інжынера прадпрыемства "Белліфт" Алег Дубавец лічыць, што нічога страшнага не адбылося. Проста ліфт пры пад'ёме, маўляў, перавысіў хуткасць і таму сеў на кліны — гэта сістэма засцярогі. А ўражанне пра падзенне Дубавец у каментары onliner.by назваў падманлівым: яно ўзнікла нібыта ад рэзкага тармажэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі