Мінчукі прыйшлі да расійскай амбасады, каб падтрымаць Надзею Саўчанка
Увечары 7 сакавіка каля расійскай амбасады ў Мінску прайшла акцыя салідарнасці з палоннай украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанка.
У акцыі прынялі ўдзел каля 20 чалавек — пераважна палітычныя і грамадскія актывісты: Зміцер Дашкевіч, Алесь Міхалевіч, Алесь Макаеў ды іншыя. Некаторыя трымалі плакаты "Пуцін — забойца", "Путлера ў Нюрнберг", "Расія — гэта вайна", "Героям слава", перадае Радыё "Свабода". Актывістка Ніна Багінская прыйшла да амбасады з бел-чырвона-белым сцягам.
Вячаслаў Сіўчык заявіў, што сітуацыя вакол Саўчанка павінна ўсіх хваляваць: "Пуцін паводзіць сябе, парушаючы ўсе законы. Саўчанка — гераіня Украіны. Наш прыход сюды — гэта падтрымка Надзеі Саўчанка і Украіны".
Максім Вінярскі заклікаў прыйсьці да расійскай амбасады 9 сакавіка, калі будуць выносіць прысуд палоннай украінскай лётчыцы.
Акцыя доўжылася каля 40 хвілінаў, пасля чаго ўдзельнікі разышліся. З амбасады да іх ніхто не выйшаў.
Нагадаем, што расійская пракуратура патрабуе для Саўчанка 23 гады зняволення. Украінцы не далі 3 сакавіка выступіць з апошнім словам на судзе, адклаўшы пасяджэнне на 9 сакавіка. Таму з 4 сакавіка Саўчанка трымае сухую галадоўку.