Мінчуку прысудзілі два з паловай гады калоніі за пратэсты ў 2020 годзе
Тэсціроўшчыка Юрыя Усніча пакаралі двума з паловай гадамі калоніі агульнага рэжыму за жнівеньскія пратэсты ў 2020 годзе.
У матэрыялах абвінавачвання сцвярджаецца, што Усніч прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту, груба парушаў грамадскі парадак, выкрыкваў лозунгі, перашкаджаў руху грамадскага транспарту, не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў унутраных спраў, паведамляюць праваабаронцы.
Мужчыну затрымалі 13 студзеня 2022 года. Суд Маскоўскага раёна Мінска вынес прысуд 12 красавіка. Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.