Мінэнерга: Siemens нас не інфармавала, што прыпыніць пастаўкі абсталявання

Мінэнерга: Siemens нас не інфармавала, што прыпыніць пастаўкі абсталявання

Мінэнерга пракаментавала магчымую "паўзу" ў пастаўках прадукцыі Siemens, якую анансаваў Павел Латушка.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання звярнуўся да шведскіх кампаніяў, каб яны не супрацоўнічалі з беларускім рэжымам. У прыватнасці, гаворка ішла пра Шведскае экспартна-крэдытнае таварыства EKN, якое страхуе крэдыт нямецкіх банкаў на пастаўку газавых турбінаў Siemens для БелАЭС. Па словах Латушкі, пасля цікавасці СМІ EKN замарозіла здзелку для далейшага разбіральніцтва.

У Мінэнерга на гэта адказалі: "Афіцыйна інфармацыі аб прыпыненні паставак абсталявання ў рамках праекта па будаўніцтве ў Беларусі пікава-рэзервовых крыніц ад кампаніі ў міністэрства не паступала".

Паведамляецца, што 27 красавіка прадстаўнікі міністэрства сустракаліся з прадстаўнікамі Siemens і абмяркоўвалі тэрміны паставак. У Мінэнерга заяўляюць, што беларускі бок зрабіў авансавыя плацяжы: "Частка абсталявання ўжо адгружаная. Кантрактамі прадугледжаны штрафныя санкцыі ў выпадку зрыву кампаніяй дамоўных абавязацельстваў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі