Мінэнерга заявіла, што дэфектаў у помпе першага энергаблока БелАЭС няма
Прэс-служба Міністэрства энергетыкі Беларусі заявіла ў Telegram, што дэфектаў у цыркуляцыйнай помпе першага энергаблока БелАЭС няма. Заяўляецца, што абвяргаюцца паведамленні "ў некаторых Telegram-каналах" пра праблему, якой не існуе.
"Усе помпы першага энергаблока працуюць у штатным рэжыме, — заяўляе Мінэнергетыкі. — Працягваюцца працы па асваенні намінальнай магутнасці рэактара ў адпаведнасці з этапнай праграмай доследна-прамысловай эксплуатацыі".
У студзені першы энергаблок БелАЭС адключаўся ад электрасетак — спрацавала сістэма абароны генератара. Гэтае і іншыя здарэнні выклікаюць чарговыя заявы з боку Літвы, якая бачыць небяспеку ў атамнай станцыі каля сваёй мяжы. Падключыўся Еўрапарламент — 11 лютага там пройдуць дэбаты на тэму бяспекі Беларускай АЭС, падрыхтаваны праект рэзалюцыі.
А кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка заявіў, што "Беларусь не павінна быць ядзернай пагрозай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.