Мінфін: Рашэнне пра ўключэнне ПДВ у тарыфы на газ і святло яшчэ не прынятае

Мінфін: Рашэнне пра ўключэнне ПДВ у тарыфы на газ і святло яшчэ не прынятае

Рашэнне пра ўключэнне ў 2016 годзе ў кошт паслуг за газ і электрычнасць для насельніцтва 20-адсоткавага падатку на даданую вартасць пакуль не прынятае. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінфіна нашай краіны.

Як паведамляла Еўрарадыё, 23 лістапада стала вядома, што ўключэнне ПДВ у тарыфы на газ і святло прадугледжаныя ў бюджэце на 2016 год. На сённяшні дзень арганізацыі, якія аказваюць гэтыя паслугі, адносяць падатак на даданую вартасць на свае затраты.

Плата за газ і святло для сям'і з 3 чалавек можа вырасці на 30-60 тысяч рублёў

У Мінфіне прызнаюць, што "прапанова па адмене так званай льготы ўтрымліваецца ў пакеце дакументаў па бюджэце і падатковай палітыцы на 2016 год". Урад перадаў яго ў Адміністрацыю прэзідэнта. Ці будзе гэтая прапанова прынятая, пакуль невядома.

Адзначаецца, што калі льготу ўсё ж адменяць, то гэта паўплывае на павелічэнне кошту жыллёва-камунальных паслуг "у межах штогод дапушчальнага росту тарыфаў... а гэта ў межах 5 долараў за год". Мінфін звяртае ўвагу на тое, што новаўвядзенне дазволіла б адпаведным арганізацыям знізіць свае затраты.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі