Мінгандлю і Мінэканомікі растлумачылі, хто і на колькі можа падымаць кошты
Мараторый на кошты не будзе дзейнічаць на тавары, дзе ёсць імпартныя сыравіна і матэрыялы з-за межаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Міністэрства гандлю і Міністэрства эканомікі прынялі тлумачальную пастанову наконт росту коштаў.
У дакуменце гаворыцца, што пастанова, якая замарозіла кошты з 19 снежня мінулага года, працягвае дзеянне. Але ёсць і выключэнні — гандляры могуць падняць кошты і не трапіць пад санкцыі за парушэнне заканадаўства, піша "Ежедневник".
Так, вытворцы могуць узняць кошты на велічыню змены кошту імпартных сыравіны і матэрыялаў, якія паходзяць з па-за краін ЕАЭС, якія паступілі пасля 18 снежня 2014 года. Кошты могуць павялічыцца з улікам долі імпартных матэрыялаў.
Пры гэтым нельга павялічваць кошты на сыравіну і матэрыялы айчыннага паходжання, а таксама з краін Еўразійскага эканамічнага саюза.
Фота — ctv.by