Мінгандлю: Льготнае крэдытаванне айчынных тавараў знізіць імпарт
Пры гэтым ужо цяпер беларускія вытворцы сур’ёзна пераважаюць на рынку.
Міністэрства гандлю Беларусі выступае за ўвядзенне льготнага спажывецкага крэдытавання айчынных тавараў. Паводле намесніцы міністра Ірыны Наркевіч, ведамства распрацавала праект указа, падобны да ўказа ад 6 ліпеня 2009 года аб ільготным крэдытаванні. Мэта гэтага дакумента — павялічыць долю продажу айчынных тавараў і сацыяльна падтрымаць насельніцтва.
Пры гэтым чыноўніца адзначае, што на сёння доля айчынных тавараў на ўнутраным рынку пераважае, а ў харчовай групе беларускі рынак болей як на 80% насычаецца айчыннай прадукцыяй.
Наркевіч заяўляе, што Мінгандлю сумесна з галіновымі ведамствамі і канцэрнамі, вытворцамі і арганізацыямі гандлю выкарыстоўвае шэраг захадаў для прыярытэтнага забеспячэння ўнутранага рынка за кошт айчыннай прадукцыі “ва ўмовах максімальнай адкрытасці рынка”, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі хочуць аднавіць льготнае спажывецкае крэдытаванне
Мінгандлю прыпыніла дзейнасць 254 крамаў і кавярняў
Фота: vschicagomagazine.com