Мінгандлю прызнаў неналежнай рэкламу сталічнага клуба “НЛА”

Мінгандлю прызнаў неналежнай рэкламу сталічнага клуба “НЛА”

Міністэрства гандлю прызнала неналежнай рэкламу сталічнага клуба “НЛА”, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ведамства. Падставай для разбіральніцтва стаў зварот грамадзяніна і ў выніку праверкі фірмы “Фабрыка адпачынку” (клуб “НЛА”) выявіліся парушэнні заканадаўства аб рэкламе і рэкламных гульнях.

У рэкламе на сайце кампаніі не было наймення рэкламадаўцы і яго УНП, выкарыстоўваліся замежныя словы, якія не з’яўляюцца таварнымі знакамі. Таксама размяшчаліся матэрыялы, якія расцэньваюцца спецыялістамі як парнаграфія. Апроч таго фірма рэкламавала незарэгістраваныя ў Мінгандлю рэкламныя гульні і давала несапраўдную рэкламу ў дачыненні выкарыстання словаў, якія стваралі ўражанне перавагі паслугаў клуба “НЛА” перад іншымі аналагічнымі паслугамі.

Мінгандлю да таго ж мела прэтэнзіі да праведзенай серыі рэкламных гульняў Free Drink, першым 50 удзельнікам якой выдавалі свежавыціснуты сок.

У дачыненні фірмы склалі пратаколы аб адміністратыўных правапарушэннях і перадалі адпаведныя матэрыялы ў суд. “Фабрыцы адпачынку” пагражае штраф да 500 базавых велічынь.

Фота: chatoff.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі