Мінгарвыканкам: На аднаго беспрацоўнага ў сталіцы прыпадае 1,2 вакансіі
У Мінску на аднаго беспрацоўнага ўмоўна прыпадае 1,2 вакансіі. Пра гэта БЕЛТА заявіла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Таццяна Кудзевіч. Паводле яе слоў, на 1 кастрычніка ў сталіцы налічвалася каля 7,9 тысячы свабодных працоўных месцаў. У той жа час было зарэгістравана 6,5 тысячы беспрацоўных.
Адзначаецца, што ў Мінску стабільна адчуваецца неабходнасць у кадрах у сферы адукацыі, аховы здароўя, гандлю і паслуг. Напрыклад, вакансій прадаўцоў налічваецца 248, а кухараў — 247, кіроўцаў аўтамабіля — 176. А вось вартаўнікоў, ахоўнікаў, грузчыкаў, дворнікаў патрабуецца ўсё менш.