Мінгарвыканкам не дазволіў маліцца ні ў Чырвоным касцёле, ні каля яго

Чырвоны касцёл / Еўрарадыё
Чырвоны касцёл / Еўрарадыё

Мінгарвыканкам адмовіў вернікам Чырвонага касцёла ў просьбе маліцца ў будынку ці каля яго. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе за подпісам першага намесніка старшыні гарвыканкама Д. Мікулёнка.

Католікі прасілі дазволіць ім збірацца там, дзе не было пажару — у зашклёнай галерэі ўнутры касцёла ці ва ўнутраным дворыку храма на вуліцы.

Чыноўнік адмовіў, спаслаўшыся на "неабходныя мерапрыемствы", звязаныя з пажарам у касцёле. А збор людзей на вуліцы, па яго словах, будзе расцэньвацца як масавае мерапрыемства, што ў Беларусі без дазволу забаронена.

Пажар у касцёле здарыўся напрыканцы верасня. На пачатку кастрычніка стала вядома, што ўлады забіраюць будынак, які быў у арэндзе ў парафіі. Вернікі адмаўляліся забіраць рэчы з касцёла, пратэстуючы супроць гэтых дзеянняў.

Мінгарвыканкам не дазволіў маліцца ні ў Чырвоным касцёле, ні каля яго
Мінгарвыканкам не дазволіў маліцца ні ў Чырвоным касцёле, ні каля яго

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі