Міністэрства аховы здароўя: хворы "свіным" грыпам праходзіць лячэнне
Першы выпадак заражэння "свіным" грыпам выяўлены ў Беларусі. Смяротную хваробу прывёз у нашу краіну грамадзянін Кітая яшчэ 10 жніўня. Як распавяла Еўрарадыё прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Вольга Шульпіна, хворы цяпер шпіталізаваны і праходзіць лячэнне. Калі ён захварэў, медыкі казаць не бяруцца.
Вольга Шульпіна: “Гэта ж аднаму Богу вядома, калі ён захварэў. У кожнага захворвання ёсць свой інкубацыйны перыяд. Калі чалавек захварэў сёння, гэта не значыць, што сёння яно ў яго праявіцца”.
Па інфармацыі медыкаў, было выяўлена 37 чалавек, якія кантактавалі з хворым. Па выніках іх медыцынскага агляду і лабараторнага абследавання было зробленае заключэнне аб тым, што яны здаровыя. У Міністэрстве аховы здароўя падкрэсліваюць, што яны кантралююць эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне.