Міністэрства аховы здароўя закрыла яшчэ адзін медцэнтр
Клініку сучаснай медыцыны „Вектар".
Прычына — з'яўленне ўскладнення ў пацыенткі пасля аперацыі.
У паведамленні клінікі адзначаецца, што "чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя вырашылі, што найлепшы спосаб пакарання — гэта закрыццё цэнтра... У выніку 22 чалавекі страцілі працу". "Вектар" інфармуе, што пацыентка ўжо папраўляецца.
Нагадаем, вясной 2013-га выбухнула справа 23-гадовай гродзенкі Юліі Кубаравай, якая памерла пасля аперацыі ў "Экамедсэрвісе" па карэкцыі формы носа. Даручэнне правесці разбіральніцтва даваў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Міністэрства аховы здароўя правяло шматлікія праверкі медцэнтраў па ўсёй краіне, 12 з іх цалкам ці часткова былі пазбаўленыя ліцэнзіяў.