Міністэрства па падатках і зборах: Мы прагледзелі "панамскі спіс"

Міністэрства па падатках і зборах: Мы прагледзелі "панамскі спіс"

9 траўня міжнародная група журналістаў апублікавала базу дадзеных, складзеную на аснове так званага "панамскага спісу" — дзясяткаў тысяч дакументаў панамскай кампаніі "Масак Фансека", якая шмат дзесяцігоддзяў займалася рэгістрацыяй кампаній у афшорных зонах.

У апублікаванай базе дадзеных няма саміх дакументаў — там пазначаныя толькі імёны ўладальнікаў афшорных кампаній і назвы звязаных з імі фірм. У спісе ёсць грамадзяне Беларусі (каля сотні), а таксама беларускія кампаніі.

Еўрарадыё звярнулася ў Міністэрства па падатках і зборах з пытаннем, ці збіраюцца там праверыць грамадзян нашай краіны, што засвяціліся ў апублікаванай базе. У прэс-службе МНС гавораць, што базу ўжо таксама прагледзелі. Але пакуль не могуць сказаць, ці будзе выкарыстаная інфармацыя адтуль:

"Падатковыя органы праводзяць праверкі, кіруючыся інфармацыяй, атрыманай імі самімі. А не на аснове атрыманай з інтэрнэта і гэтак далей. Планаванне праверак праводзіцца ў адпаведнасці з планам. Спіс гэты ("панамскі спіс" — Еўрарадыё) мы таксама бачылі. Мы таксама з ім азнаёміліся. Падатковыя органы выкарыстоўваюць любую атрыманую імі інфармацыю, яна выкарыстоўваецца для кантрольных мерапрыемстваў. Ці будзе выкарыстоўвацца інфармацыя са спіса, аб якім вы зараз гаворыце, я пакуль сказаць не магу", — паведамілі ў прэс-службе МНС.

Згодна з беларускім заканадаўствам, валоданне кампаніямі ў афшорных зонах (як і любымі замежнымі кампаніямі) не з'яўляецца парушэннем. Аднак грамадзяне Беларусі, каб адкрыць такую фірму, павінныя мець дазвол Нацыянальнага банка.

Міністэрства па падатках і зборах: Мы прагледзелі "панамскі спіс"

Чаму беларусы рэгіструюць фірмы ў афшорах. Тры асноўныя прычыны

Жаданне атрымаць большы прыбытак. Эканамісты гэта называць "аптымізацыяй падаткаабкладання". "Па-першае, гэта аптымізацыя падаткаабкладання. Прычым, яна можа праходзіць і ў законных межах. Гэта не абавязкова сыход ад падаткаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі