Міністр адукацыі не падтрымаў ідэю ўвядзення для настаўнікаў адзінай формы

Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў скептычна адносіцца да ідэі ўвядзення адзінай формы для беларускіх настаўнікаў, што прапануюць некаторыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
"Я не думаю, што ўсіх настаўнікаў трэба апрануць у адзіную форму, як гэта было, напрыклад, у царскай Расіі", — цытуе словы міністра "Интерфакс".

Нагадаем, пытанне абавязковай школьнай формы для вучняў і для настаўнікаў абмяркоўваецца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Але пакуль такая норма ў праект адукацыйнага кодэкса не ўносілася.

Глядзі таксама па тэме:

Здановіч: У адукацыйным кодэксе няма ніводнага радка пра абавязковую форму

Мінадукацыі Польшчы: Школьная форма гэта задорага для польскіх бацькоў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі