Міністр эканомікі Беларусі выказаўся пра сярэдні заробак у памеры 1000 рублёў

Міністр эканомікі Беларусі выказаўся пра сярэдні заробак у памеры 1000 рублёў

Міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі выказаўся пра перспектывы росту сярэдняга заробку па краіне да 1000 рублёў. “Рэзервы ёсць, мы не цалкам выкарыстоўваем патэнцыял”, — цытуе словы Зіноўскага БЕЛТА. Міністр адзначыў, што выкананне пастаўленай задачы па сярэднім заробку “патрабуе ад прадпрыемстваў прыняцця канкрэтных мераў”.

Як вядома, задачу дасягнуць у Беларусі да канца года сярэдняга заробку ў памеры 500 долараў паставіў Аляксандр Лукашэнка. Праўда, апошнім часам гаворка ідзе ўжо пра 1000 рублёў.

18 красавіка прайшло пасяджэнне прэзідыума Саўміна, прысвечанага вынікам працы эканомікі ў першым квартале і задачам на першае паўгоддзе. На ёй прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў заявіў, што беларуская эканоміка “паступова выходзіць з рэцэсіі”. Урад плануе, што па выніках першага паўгоддзя ВУП вырасце на 1%. Кабякоў выказаўся і пра заробак. Паводле яго слоў, павелічэнне рэальнага заробку ў студзені-лютым 2017-га (100,5% да аналагічнага перыяду 2016 года) забяспечаны за кошт прадукцыйнасці працы. Меры па збалансаваным росце заработнай платы на ўстаноўлены кіраўніком дзяржавы ўзровень разам са зніжэннем выдаткаў і павышэннем эфектыўнасці ва ўсіх сферах эканомікі дазволяць выйсці на запланаваны ўзровень рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва, сказаў прэм’ер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі