Міністр працы распавяла, якім бюджэтнікам з 1 снежня павысяць заробкі
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч распавяла, якім бюджэтнікам у Беларусі з 1 снежня павысяць заробкі. Паводле яе слоў, гэта — работнікі сферы сацыяльнага абслугоўвання і культуры, і тыя, хто мае разрад ад 1-га да 17-га. У сярэднім зарплаты павысяцца прыблізна на 7%. Праект пастановы ўжо гатовы, адзначыла Касцевіч.
Пра тое, што з 1 снежня некаторым катэгорыям бюджэтнікаў падымуць заробкі, стала вядома днямі. Адпаведны дакумент знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе.