Міністр спорту Беларусі: адбываецца нейкая гарманізацыя
"Мы змаглі аператыўна ўнесці ўсе карэктывы ў перыяд процідзеяння санкцыям" / sb.by
Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук нават ва ўмовах санкцый супраць беларускага і расійскага спорту знаходзіць пазітыў. Напрыклад, тое, што беларусы і расіяне вымушаны выступаць амаль выключна ў сумесных спаборніцтвах. Ён радуецца, што тыя ж біятланісты цяпер спаборнічаюць ва Уфе ці ў Раўбічах.
"Мы змаглі аператыўна ўнесці ўсе карэктывы ў перыяд процідзеяння санкцыям, — кажа Кавальчук. — ...Расія і Беларусь гарманічна дапаўняюць адзін аднаго, і нейкая гарманізацыя паміж намі адбываецца ў тым ліку і ў спорце".
І ўсё ж, відаць, міністр разумее, што працяглыя санкцыі прывядуць беларускі спорт да катастрофы. Але вымушаны гаварыць пра "другія Гульні краін СНД", пра "фарматы" ў рамках розных азіяцкіх аб'яднанняў і пра вынікі "ў перспектыве", якая даволі цьмяная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.