Міністру Дзешчыцу, які аблаяў Пуціна, Парашэнка знайшоў замену
Прэзідэнт Украіны накіраваў у Вярхоўную Раду прапанову на прызначэнне Паўла Клімкіна міністрам замежных справаў.
На гэтай пасадзе ён мае замяніць Андрэя Дзешчыцу, які некалькі дзён таму публічна праспяваў песню з нецэнзурнай лаянкай на адрас Уладзіміра Пуціна.
Як паведамляе Радыё "Свабода", ад чэрвеня 2012 Клімкін займае пасаду амбасадара Украіны ў Нямеччыне. На думку дырэктара ўкраінскага інстытута глабальных стратэгій Вадзіма Карасёва, гэтым прызначэннем Парашэнка дэманструе важнасць Еўрасаюза для свайго прэзідэнцтва.