Мінкульт не прызнаў БАЖ і ПЭН-цэнтр творчымі саюзамі (дакумент)

Мінкульт не прызнаў БАЖ і ПЭН-цэнтр творчымі саюзамі (дакумент)

Міністэрства культуры адмовілася прызнаваць ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і Беларускі ПЭН-цэнтр творчымі саюзамі, паведамляе прэс-служба БАЖ

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе міністэрства на калектыўны зварот БАЖ, Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Арганізацыі накіравалі яго 15 сакавіка. Яны прасілі патлумачыць, чаму іх не ўключылі ў пералік творчых саюзаў, пры тым што іншыя аналагічныя грамадскія аб'яднанні ў гэты пералік трапілі. 

У сумесным лісце БАЖ, СБП і ПЭН-цэнтра адзначаўся дыскрымінацыйны падыход міністэрства да шэрагу арганізацыяў і іх чальцоў, якія займаюцца творчай працай.

У адказе міністэрства, які падпісала намесніца міністра Ірына Дрыга, гаворыцца, што  статус творчага работніка, чальца творчага саюза, пацвярджаецца творчым саюзам у парадку, вызначаным статутам творчага саюза. А спіс творчых саюзаў зацверджаны пастановай  №7 ад 30 студзеня 2017 года. 

Ні БАЖ, ні ПЭН-цэнтр у гэты спіс так і не трапілі. А Саюзу беларускіх пісьменнікаў пашанцавала больш: у сакавіку гэтую арганізацыю ўключылі ў пералік

Дарэчы, наяўнасць у спісе творчых саюзаў гарантуе, што чальцы арганізацыі не будуць залічаныя ў дармаеды.

Мінкульт не прызнаў БАЖ і ПЭН-цэнтр творчымі саюзамі (дакумент)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі