Мінпрацы паведаміла, з якімі прафесіямі цяпер складана знайсці працу

Мінпрацы паведаміла, з якімі прафесіямі цяпер складана знайсці працу

Міністэрства працы назвала прафесіі, якія на сёння найболей і найменей запатрабаваныя на рынку. У горадзе на сёння назіраецца дэфіцыт лекараў, медсясцёр, настаўнікаў-дэфектолагаў, кантралёраў-касіраў, а таксама ветэрынарных лекараў. Найменшым попытам карыстаюцца, напрыклад, работнікі будаўнічых прафесій, кіроўцы, дарожныя рабочыя і прадаўцы, а таксама бухгалтары і настаўнікі.

На вёсцы таксама патрабуюцца медыкі, ветэрынарныя лекары, аграномы, даяркі і трактарысты. Што да незапатрабаваных прафесій, то на вёсцы не чакаюць новых настаўнікаў, паштальёнаў, кіроўцаў і юрыстаў.

Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы, у краіне змянілася структура попыту на працоўную сілу. Калі год таму колькасць вакансіяў па рабочых прафесіях складала 59,6% ад агульнай колькасці, то сёлета іх ужо 47,2%.

На 1 сакавіка ўзровень беспрацоўя склаў 1,1% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Прагноз на канец года — 2%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі