Мінпрацы: Пенсіі ды іншыя сацыяльныя выплаты зніжацца не будуць
Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар міністэрства працы і сацыяльнай абароны Галіна Трафіменка:
Галіна Трафіменка: “Ніякіх зменаў ў бок пагаршэння становішча пенсіянераў не плануецца і проста па сутнасці не можа быць. Нічога абсалютна: ні сацыяльныя выплаты, ні пенсіі, — нічога мы змяншаць не будзем”.
Нагадаем, што ў сацыяльныя выплаты ўваходзяць дапамога па беспрацоўі, дапамога па інваліднасці, дзіцячая дапамога, пенсійнае забеспячэнне ды іншае.
Па словах прэс-сакратара, не памяняюцца ў гэтым годзе і адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны. Штомесячныя ўнёскі ў гэты фонд складаюць 1% ад заробку працоўных і 29% ад прыбытку прадпрыемстваў.