Мінпрамысловасці: ад пандэміі Беларусь страціла больш за 1 мільярд долараў
Ад абмежаванняў, звязаных з пандэміяй COVID-19, летась страціла больш за 1 мільярда долараў. Такую лічбу назваў першы намеснік міністра прамысловасці Сяргей Гунько.
Найбольшай праблемай ён назваў зрыў кантрактаў і абмежаванні на перамяшчэнне тавараў.
"Паводле нашых ацэнак, страты прамысловасці Беларусі ад кавіднай сітуацыі 2020 года склалі крыху больш за $1 млрд праз праблемы, звязаныя з увядзеннем абмежаванняў на перамяшчэнне тавараў і зрывам кантрактаў", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.