Мінск і Вашынгтон абмеркавалі магчымасці пашырэння двухбаковых адносін

Памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан сустрэўся з кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта і міністрам замежных спраў Беларусі.
Падчас сустрэчы з Сяргеем Мартынавым былі абмеркаваныя пытанні развіцця беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку выкарыстання наяўных магчымасцяў па пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў галіне міжнароднай бяспекі.

У адміністрацыі прэзідэнта паінфармавалі, што падчас сустрэчы Гордана з Уладзімірам Макеем быў абмеркаваны парадак дня двухбаковых беларуска-амерыканскіх адносін.

Адбыўся грунтоўны абмен меркаваннямі па пытаннях шматбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянні ў сферы міжнароднай бяспекі і раззбраенні, перадае “Інтэрфакс-Захад”.

Нагадаем, перад сустрэчай з беларускімі ўладамі Філіп Гордан паразмаўляў з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадскімі дзеячамі.

Чытайце таксама:


 Амерыканскі чыноўнік праверыць, ці варта аднаўляць адносіны з Беларуссю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі