Мінскае "Дынама" прайграла маскоўскаму "Спартаку" — 2:5
Мінскае "Дынама" прайграла ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі маскоўскаму "Спартаку" — 2:5 (2:3, 0:2, 0:0). Для беларускага клуба гэты матч не меў ужо ніякага турнірнага значэння, шанцы на патрапленне плэй-оф былі згублены раней.
Адзначым, што мінчукі, прайграючы ў першым перыядзе, здолелі намаганнямі Элісана і Дразда выйсці наперад — 2:1. Аднак у далейшым госці пераламілі ход гульні і ўпэўнена давялі яе да перамогі.
18 лютага "Дынама" правядзе апошні матч чэмпіянату — на "Мінск-Арэне" з "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада, пачатак у 19.30.