Мінскае "Дынама" прайграла ў авертайме "Нафтахіміку" — 2:3
Мінскае "Дынама" прайграла ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі ў гасцях у авертайме "Нафтахіміку" — 2:3 (1:0, 1:0, 0:2, 0:1). Пасля двух перыядаў мінчукі выйгравалі з лікам 2:0, шайбы закінулі Амбражэйчык (гэта яго першая шайба ў КХЛ) і Дрозд. Аднак "Нафтахімік" здолеў зраўняць лік і перавёў гульню ў авертайм. У выніку, гаспадары пляцоўкі вырвалі перамогу.
За тры матчы да завяршэння рэгулярнага чэмпіянату КХЛ "Дынама" адстае ад "Слована", які займае 8-е месца, на 8 ачкоў. І ўжо зразумела, што сёлета ніякага плэй-оф для беларускага клуба не будзе.
У нядзелю дынамаўцы прымаюць фінскі "Ёкерыт", пачатак а 17-й гадзіне.