Мінскае "Дынама" сёлета не трапіла ў плэй-оф Кубка Гагарына

Мінскае "Дынама" сёлета не трапіла ў плэй-оф Кубка Гагарына

Мінскае "Дынама" сёлета не трапіла ў плэй-оф Кубка Гагарына. Пра гэта стала вядома пасля таго, як у панядзелак браціслаўскі "Слован" набраў ачкі ў хатнім матчы з рыжскім "Дынама". Славакі выйгралі ў авертайме з лікам 3:2 (0:0, 2:0, 0:2, 1:0). У выніку "Слован" набраў 90 ачкоў і стаў недасяжны для мінскіх дынамаўцаў, у якіх 81 ачко і толькі 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Апошнія два матчы для мінскага "Дынама" (16-га дома са "Спартаком" і 18-га на "Мінск-Арэне" з "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада) ўжо не маюць турнірнага значэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі