Мінскае "Дынама" ў авертайме перамагло "Ак Барс" (відэа)

Мінскае "Дынама" атрымала цяжкую, валявую перамогу ў чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі. На "Мінск-Арэне" дынамаўцы выйгралі ў авертайме ў казанскага "Ак Барса" з лікам 5:4 (2:1, 1:1, 1:2, 1:0). Рашаючую шайбу на 30-й секундзе авертайма закінуў Сяргей Дземагін. Прычым, у гэты момант мінчукі гулялі ў меншасці.
Лік развіваўся наступным чынам:

0:1 — Госа (Захарчук, 04:59, бол.)
1:1 — Штумпел (Спірыдонаў, Глазачоў, 09:26, бол.)
2:1 — Падградскі (Глазачоў, Штумпел, 14:22, бол.)
2:2 — Іманен (Шчадзілаў, 25:24, бол.)
3:2 — Спірыдонаў (Антонаў, 26:00)
3:3 — Песанен (40:41, бол.)
4:3 — Глазачоў (Штумпел, 46:50, бол.)
4:4 — Марозаў (Капанен, Зарыпаў, 46:50, бол.)
5:4 — Дземагін (60:30, мен.)




Адзначым, што на матчы "Дынама" (Мінск) — "Ак Барс" быў устаноўлены новы рэкорд наведвальнасці гульняў КХЛ — 15531 глядач.

Мінскае "Дынама" застаецца лідэрам КХЛ. У нашай каманды 5 перамог (1 з іх — у авертайме), 14 набраных ачкоў, закінута 22 шайбы і прапушчана 13.

Наступную гульню дынамаўцы праводзяць 23 верасня на "Мінск-Арэне" з "Нафтахімікам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі