Мінскае "Дынама" ўзмацняе свае шэрагі фінскімі хакеістамі
Два фінскіх хакеісты неўзабаве могуць з'явіцца ў складзе хакейнага клуба "Дынама" (Мінск). Днямі былі дасягнутыя пагадненні аб падпісанні кантрактаў з Вілі Пелтаненам і Осі Ваананенам.
Як паведамляе БЕЛТА, нападаючы Вілі Пелтанен мінулы сезон правёў у "Флорыдзе", закінуў 12 шайбаў і зарабіў 31 ачко ў 79 матчах. Абаронца Осі Ваананен гуляў за "Філадэльфію" і "Ванкувер".
Нагадаем, цяпер дынамаўцы праводзяць трэніровачны збор у Мінску, а пасля пераедуць у Пінск, дзе правядуць спарынгі з расійскім ХК МВД і рыжскім "Дынама".