Мінскае "Дынама" заняло трэцяе месца на турніры ў Швейцарыі

Трэцяе месца на турніры ў Швейцарыі занялі хакеісты мінскага "Дынама". У апошнім матчы беларуская каманда перамагла чэшскі "Білі Тыгры" — 2:1 (2:0, 0:0, 0:1). Шайбы ў дынамаўцаў закінулі Байран Рычы і Юсэф Бумедзьен.
Нагадаем, "Дынама" на турніры прайграла "Сервету" з Жэневы з лікам 3:4 і перамагло "Базэль" — 4:1.

Пераможцам стаў СКА з Санкт-Пецярбургу, які ў фінале ў овертайме выйграў у "Сервета" — 2:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі