Мінскага дворніка паўшчувалі за тое, што рана выйшаў на працу

Дворнік, ілюстрацыйнае фота

Дворнік, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У адміністрацыю Маскоўскага раёна Мінска паступіла скарга ад мясцовай жыхаркі. Жанчына скардзілася, што на вуліцы Ежы Гедройця дворнік ужо а 4-й гадзіне раніцы бразгае смеццевымі кантэйнерамі.

Кіраўніца раённай адміністрацыі Таццяна Калядка адказала "Мінск-Навінам", што дворнік з уласнай ініцыятывы пачаў працу: "Світае рана, і такім чынам работнік праявіў ініцыятыву, па ўласным жаданні выйшаў працаваць крыху раней, каб выканаць свой аб'ём работ. Але не ўсведамляючы, што пэўны шум, які даносіцца да жыхароў, стварае сур'ёзныя нязручнасці".

У адпаведнасці з кантрактам праца дворніка пачынаецц з 7:00. Чыноўнікі звярнулі ўвагу таварыства ўласнікаў, дзе працуе дворнік, на неабходнасць захоўваць графік працы.

Дарэчы, для будаўнікоў і работнікаў па добраўпарадкаванні тэрыторыі дзейнічае аналагічны час пачатку працы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі