Мінскаму стадыёну "Дынама" сёння спаўняецца 75 гадоў

Стадыён адкрыўся ў 1934 годзе. Праз тры гады пасля адкрыцця стадыёна на ім пачаліся рамонтныя працы. Выявілася, што месцаў на трыбунах падчас правядзення масавых спартовых мерапрыемстваў мала. Таму вырашылі правесці рэканструкцыю і павялічылі змяшчальнасць стадыёна з 8 да 12 тысяч гледачоў. У савецкі час сталічны стадыён перажыў яшчэ тры рэканструкцыі — пасляваенную, у 50–х і 60–х, а таксама перад правядзеннем футбольнага турніру Алімпіяды–80.

Пятая рэканструкцыя прайшла ў 1997 годзе. Цяпер "Дынама" чакае чарговай рэканструкцыі, паведамляе газета "Минский курьер". На цяперашні час адмыслоўцы распрацоўваюць стратэгію будаўнічых прац, вырашаюць, які праект абраць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі