Мінская міліцыя будзе два тыдні "адлоўліваць" п'яніц каля крам
Мінская міліцыя з 8 па 23 жніўня будзе праводзіць акцыю “Дабрабыт”. Падчас яе праваахоўнікі збіраюцца выяўляць людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, перадае “Інтэрфакс-Захад”.
Два разы на дзень, раніцай і ўвечары, міліцыянеры будуць адсочваць тэрыторыі каля крам. Нецвярозых людзей прывязуць у медустановы, паставіць на наркалагічны ўлік і адправіць лячыцца.
У міліцыі нагадалі, што ў студзені і лютым, калі праводзілася аналагічная аперацыя, у ЛПП было накіравана больш за 200 мінскіх алкаголікаў.
Дарэчы, акрамя крам міліцыянеры будуць дзяжурыць у месцах масавага адпачынку — на пляжах і ў парках, а таксама сходзяць у госці да хранічных алкаголікаў і сямейных скандалістаў.